Сёння дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у падтрымку патэнцыйнага кандыдата на прэзідэнта паступілі ў Цэнтральную выбарчую камісію ад імя дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе сайт ЦВК.

Такім чынам, кіраўнік дзяржавы збіраецца балатавацца на найвышэйшую пасаду ў краіне ўжо пяты раз запар.

Кіраўніком ініцыятыўнай групы Лукашэнкі стаў старшыня афіцыйных прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Дакументы, які прыйшлі ад Лукашэнкі, ЦВК павінна разгледзець цягам пяці дзён, уключаючы дзень падачы.

Глядзі таксама: Слесар, ветэрынар, дэпутат: пяць фактаў пра кіраўніка ініцыятыўнай групы Лукашэнкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?