У Мінску затрыманы кіроўца газонакасілкі з амаль дзесяціразовым перавышэннем нормы ўтрымання алкаголю ў крыві. Пра гэта паведаміла інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага раёна сталіцы Любоў Трапашка.

Сёння на лінію 102 патэлефанавалі грамадзяне, якія паведамілі, што ў раёне перасячэння праспекта Дзяржынскага з вуліцай Уманскай па тратуары на самаходнай газонакасілачнай машыне ездзіць п'яны мужчына. Інспектары дарожнага руху выбылі на месца выкліку і затрымалі кіроўцу непадалёк.

«Мужчына 1976 года нараджэння мае правы амаль усіх катэгорый, у тым ліку на кіраванне тралейбусам. Газонакасілачная тэхніка належыць аднаму з прадпрыемстваў раёна. Складзены пратакол за выпуск на працу п'янага супрацоўніка: у мужчыны было амаль дзесяціразовае перавышэнне нормы ўтрымання алкаголю ў крыві — амаль 3, 14 праміле», — патлумачыла Любоў Трапашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?