У сераду барысаўскі БАТЭ стартуе ў футбольнай Лігі чэмпіёнаў сезона 2015/2016. У матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнду барысаўцам будзе супрацьстаяць 10-разовы чэмпіён Ірландыі «Дандалк». Матч пройдзе на «Барысаў-Арэне» і пачнецца ў 20:30. Гульня ў адказ — 22 ліпеня.

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч не бачыць прычын для трывогі перад стартам кваліфікацыі каманды ў Лізе чэмпіёнаў. Аб гэтым ён заявіў 14 ліпеня на прэс-канферэнцыі на «Барысаў-Арэне», паведамляе БелаПАН. 

fcbate.by

fcbate.by

«Ёсць некаторае перадматчавае хваляванне, але веру ў каманду. Асаблівых прычын для трывогі не бачу, у чэмпіянаце краіны справы ідуць нядрэнна, знаходзімся ў аптымальным стане перад чарговым еўракубкавым стартам. За апошнія сем гадоў мы чатыры разы гулялі ў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў (першы раз клуб выйшаў у 2008-м). Спадзяемся і сёлета туды прабіцца. Але спачатку трэба пераадолець стартавы бар'ер», — заявіў Ермаковіч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0