У Новым Барысаве на фабрыцы дрожджаў Гутмана акцызнік Крукаў, пячатаючы чан, у каторым было 6000 вёдзер спірту ў 90 градусаў, паднёс да чану запалку, ад чаго загарэўся спірт і наступіў страшэнны ўзрыў. Страху ўзарвала і адкінула на чвэрць вярсты ў раку Бярэзіну. Работніка выкінула з другога паверха на першы. Акцызніку паламала тры жэбры і абсмаліла цела. Спірт гарэў цэлыя суткі з лішнім. Страты вялікія.

«НН». №26. 1915.

АМОН хавае твар. Баец, які ўдарыў Святлану Завадскую, лічыць за лепшае захоўваць інкогніта. Аддзел інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама заявіў, што Завадская першая ўдарыла амонаўца (а мог бы заплакаць і хуткую выклікаць!), а баец толькі «штурхнуў спн.Завадскую далонню». Але на тэлезапісе выразна відаць іншае.

«НН». №26. 2005.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0