15 ліпеня ў Беларусі завяршаецца прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў дзяржаўныя ВНУ. У апошні дзень прыёму дакументаў усе прыёмныя камісіі будуць працаваць у штатным рэжыме.

Звычайна частка абітурыентаў у апошнія гадзіны падлічвае балы, каб падаць дакументы туды, дзе меншы конкурс. Праўда, у сувязі з такімі познімі падачамі конкурс у апошні момант можа і вырасці.

Апошні раз інфармацыя пра падачу заяваў будзе абноўленая 15 ліпеня а 15-й гадзіне. Выдачу дакументаў абітурыентам для падачы на іншую спецыяльнасць камісія спыніць а 18-й.

Пры гэтым прыёмная камісія прыме дакументы ад усіх абітурыентаў, якія будуць знаходзіцца ў будынку ВНУ пасля спынення допуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?