Кадр з фільма «Байцоўскі клуб»

Кадр з фільма «Байцоўскі клуб»

Пісьменнік Чак Паланік паведаміў журналістам аб падрыхтоўцы рэжысёрам Дэвідам Фінчарам рок-оперы па матывах рамана «Байцоўскі клуб» супольна з музыкам Трэнтам Рэзнарам, перадае The Verge.

Таксама паведамлялася (ва ўжо выдаленым твіце), што над праектам будзе працаваць брадвейскі рэжысёр Джулія Таймар, якая раней працавала над сцэнічнымі адаптацыямі «Караля льва» і «Чалавека-павука».

Імаверна, рок-опера хутчэй будзе арыентавацца не на арыгінальную кнігу ці яе комікс-працяг, а на экранізацыю Дэвіда Фінчара. Рэзнар пісаў саўндтрэкі да апошніх трох фільмаў Фінчара.

***

Арыгінальны раман Паланіка «Байцоўскі Клуб» выйшаў у 1996 годзе і хутка стаў бестсэлерам, у 1999 годзе выйшаў аднайменны фільм з Брэдам Пітам і Эдвардам Нортанам у галоўных ролях, які ўваходзіць у дзясятку любімых фільмаў гледачоў па версіі IMDb. У маі 2015 года былі апублікаваныя першыя старонкі «Байцоўскага клуба-2», комікса за аўтарствам Паланіка з ілюстрацыямі Камерана Сцюарта.

«Байцоўскі клуб» распавядае гісторыю героя сярэдняга ўзросту, стомленага ад шэрага жыцця, сваёй працы і бяссоння. Ён сустракае жвавага прадаўца мыла Тайлера, праціўніка кансюмерызму. Разам яны ладзяць Байцоўскі клуб — спачатку каб проста «выпусціць пару». Пазней клуб перарастае ў анархічны праект «Разгром».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?