Тут і ніжэй выявы: volkerwessels.com

Тут і ніжэй выявы: volkerwessels.com

Кампанія VolkerWessels пачне выпрабаванні новага тыпу дарожнага пакрыцця ў Ратэрдаме (Нідэрланды). Гарадскія ўлады вылучылі ўчастак для тэстаў PlasticRoad, паведамляецца на афіцыйным сайце кампаніі.

PlasticRoad вытрывае экстрэмальныя тэмпературы — ад -40 да +80 градусаў Цэльсія. Участак пакрыцця лёгка замяняецца ў выпадку пашкоджання, пад ім (дакладней, проста ў ім) лёгка пракладаюцца лініі камунікацый, абслугоўвання амаль не трэба.

Пакуль распрацаваны ранні прататып — невядома, ці будзе ён прыдатны для аўтастрад з цяжкімі грузавікамі. Кампанія шукае партнёраў для рэалізацыі пілотнага праекту.

Пластыкавая дарога VolkerWessels на 100% складаецца з перапрацаваных матэрыялаў. Дарогі з перапрацаваным пластыкам ўжо існуюць у Індыі, але там укладваюцца не блокамі, як PlasticRoad, а заліваюцца «палімерызаваным бітумам» — асфальтам з дадаткам пластыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?