21 красавіка ў полацкім музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя фотаальбома «Ад Полацка пачаўся свет...» Выданне выйшла ў сталічным выдавецтве «Рифтур». Аўтарамі яго з’яўляюцца фотамастак, шэф-рэдактар газеты «Туризм и отдых», дырэктар выдавецтва «Рифтур» Сяргей Плыткевіч і вядомы пісьменнік Уладзімір Арлоў.

У прэзентацыі поруч з аўтарамі альбома удзельнічаў старшыня Полацкага гарвыканкама Уладзімір Тачыла, які таксама атрымаў шмат пытанняў ад удзельнікаў імпрэзы. Датычыліся яны пераважна перспектываў Полацка, як турыстычнага цэнтра.

Новы фотаальбом пра Полацк незвычайны. У ім змешчаны не толькі фотаздымкі з гарадкімі краявідамі, але і тэксты-каментары да здымкаў, якія напісаў вядомы знаўца полацкай гісторыі Уладзімір Арлоў.

Вось што расказаў пра альбом сам Уладзімір Арлоў: «Кніга атрымала сваю назву паводле радка вядомага верша Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Полацкі менталітэт». Камусці гэта назва можа падасца эпатажнай, але чалавек хоць крыху дасведчаны ў беларускай гісторыі пагодзіцца, што наш нацыянальны космас, вытокі нашай дзержаўнасці, гісторыі, культуры пачынаюцца менавта з Полацка. У кнізе змешчана 500 ілюстрацый, сучасных і гістарычных. Разам са мной над кнігай працаваў вядомы фотамайстра Сяргей Плыткевіч. Трэцім у нашай кампаніі быў мастак Зміцер Герасімовіч, з якім я калісьці рабіў кнігу «Краіна Беларусь». Нам вельмі пашанцавала з Сяргеем, бо Зміцер Герасімовіч, на маю думку, адзін з найлепшых кніжных дызайнераў у нашай краіне».

Прэзентацыя скончылася падвядзеннем вынікаў конкурса на лепшае пытанне да аўтараў кнігі, пераможцы ў падарунак атрымалі фотаальбомы «Ад Полацка пачаўся свет...»

Васіль Кроква

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0