Брытанскі рок-гурт Anathema дасць канцэрт у мінскім Re:Public 2 кастрычніка.

У Беларусь Anathema прыедуць у межах сусветнага туру, прымеркаванага да 25-годдзя гурту ды выканаюць найлепшыя кампазіцыі, а таксама песні з апошняга на сёння альбому «Distant Satellites».

Квіткі каштуюць ад 400 да 500 тысяч, яны ўжо з’явіліся ў продажы ў інтэрнэце і ў касах клуба.

***

Anathema утварыліся ў Ліверпуле ў 1990 годзе. Гурт пачаў са стылю death-doom metal і лічыцца адным з яго піянераў, праз пяць год перайшоў да прагрэсіў-року пад уплывам Pink Floyd. Выдаў 10 студыйных альбомаў, апошні з якіх, «Distant Satellites», называецца адным з дзесяці найлепшых метал-альбомаў 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?