Мінімальны ўзрост для ўступлення ў шлюб у Іспаніі ўзняты да 16 гадоў у сераду пасля ўступлення ў сілу «Закона аб добраахвотнай юрысдыкцыі».

Да гэтага часу 14-гадовыя іспанскія падлеткі маглі ўступаць у шлюб з дазволу суддзі, які прымаў рашэнне аб іх самастойнасці. Такое права даваў суддзям Грамадзянскі кодэкс Іспаніі.

Гэтая практыка стала вельмі рэдкай ў апошні час. За мінулы год зарэгістравана ўсяго пяць такіх шлюбаў. Усяго ж з 1975 года ў шлюб у Іспаніі ўступілі 28690 асоб, маладзейшых за 16 гадоў.

Новы закон закліканы прадухіляць гвалтоўныя шлюбы і сэксуальную эксплуатацыю падлеткаў.

Узрост уступлення ў шлюб у Іспаніі быў самым нізкім ва ўсім Еўрасаюзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?