Віталь Радзівонаў у гэтым матчы вельмі хацеў забіць.

Віталь Радзівонаў у гэтым матчы вельмі хацеў забіць.

«Цуд не дапаможа» - велічэзны банер фанатаў БАТЭ.

«Цуд не дапаможа» - велічэзны банер фанатаў БАТЭ.

Другі мяч забівае Яўген Яблонскі.

Другі мяч забівае Яўген Яблонскі.

Барысаўскі БАТЭ стартаваў у сёлетнім розыгрышы футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У другім кваліфікацыйным раўндзе нашай камандзе трапіўся ірландскі «Дандалк». У прынцыпе, лёсаванне было ўспрынята з энтузіязмам. Ірландыя, канечне, футбольная краіна, але найлепшых гульцоў з іхняга чэмпіянату высмоктвае англійская Прэм’ер-ліга.

Чэмпіянат Ірландыі, як і беларускі, цяпер у разгары, таму разлічваць, што БАТЭ будзе ў лепшай фізічнай форме не даводзілася. Аднак «Дандалк» усё ж здзівіў. Хвіліны да 30-ай госці ўвогуле валодалі тэрытарыяльнай перавагай.

БАТЭ атрымалася забіць вельмі хутка і неяк лёгка. У першай асэнсаванай атацы Віталь Радзівонаў добра адпасаваў у цэнтры на Аляксандра Карніцкага і ўдар у апошняга атрымаўся смачным – 1:0. Вось пасля гэтага «Дандалк» і загуляў першым нумарам.

Гол ірландцаў нарадзіўся пасля даволі дурной памылкі абаронцы, у якога не атрымаўся вынас мяча са штрафной. Аўтарам гола стаў нападнік Дэвід Макміланам.

На шчасце, БАТЭ змог зноў выйсці наперад яшчэ ў першым тайме. Малады апорнік барысаўцаў Яўген Яблонскі пры дапамозе рыкашэта развёў брамніка і мяч па розных кутах.

Варта адзначыць падтрымку, якую аказалі гаспадарам «Барысаў-Арэны» заўзятары. На матчы прысутнічала ўнушальная колькасць гледачоў – 11421. Фанаты ж зладзілі яркі перформанс, вывесіўшы банер «Цудаў не будзе», то бок ірландцам разлічваць няма на што.

У другім тайме «Дандалк» крыху падсеў фізічна, рэдка думаючы пра атакі. БАТЭ завалодаў цэнтрам поля, але да рэальных пагроз, на жаль, гэта прыводзіла не так часта. Ірландцаў жа задавальняў такі лік – гол у гасцях дорага цэніцца.

У канцы гульні ў некаторых футбалістаў пачалі здаваць нервы. Напрыклад, Аляксандр Карніцкі пачаў бадацца з супернікам, часам з выкарыстаннем прыёмаў вольнай барацьбы. Беларусу не падабалася, што ірландцы пачыналі шчыра цягнуць час. Даходзіла да абсурда, калі мяч трапляў у нагу гульца «Дандалка», а той курчыўся ад болю на траве.

У выніку БАТЭ атрымаў мінімальную перамогу – 2:1. Перад гульнёй у адказ праз тыдзень вельмі трывожна. Каб праходзіць «Дандалк», у гульні трэба істотна дадаваць. Ірландцы аказаліся не такімі ўжо прастачкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?