Міжнароднай федэрацыяй хакея (IIHF) апублікаваны расклад 80-га чэмпіянату свету, які пройдзе з 6 па 22 мая 2016 года ў расійскіх Маскве і Санкт-Пецярбургу. Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі адкрые турнір матчам супраць каманды Фінляндыі.
Зборная Беларусі, якая займае 9-е месца ў сусветным рэйтынгу IIHF, згуляе на групавым этапе чэмпіянату свету ў групе В (у Санкт-Пецярбургу) у палацы спорту «Юбілейны» і ўступіць у барацьбу ў дзень адкрыцця - 6 мая. Акрамя зборнай Фінляндыі (4) сапернікамі беларускіх хакеістаў на першым этапе таксама стануць каманды Канады (1), ЗША (5), Славакіі (8), Францыі (12), Германіі (13) і Венгрыі (19).
Поўны расклад гульняў зборнай Беларусі ў групе В на ЧС-2016 выглядае так:
6 мая. Беларусь - Фінляндыя (пачатак у 20.15);
7 мая. Беларусь - ЗША (20.15);
9 мая. Беларусь - Канада (16.15);
11 мая. Беларусь - Славакія (16.15);
13 мая. Беларусь - Германія (20.15);
14 мая. Беларусь - Венгрыя (16.15);
17 мая. Беларусь - Францыя (16.15).
У групе А, матчы якой пройдуць у маскоўскім Лядовым палацы, згуляюць зборныя Расіі (2), Швецыі (3), Чэхіі (6), Швейцарыі (7), Латвіі (10), Нарвегіі (11), Даніі (15) і Казахстана (17).
У Маскве і Санкт-Пецярбургу будуць праведзены па 28 адборачных матчаў і па два чвэрцьфіналы. Вызначэнне медалістаў чэмпіянату свету адбудзецца ў Маскве 22 мая. Продаж білетаў на планетарны форум стартуе восенню.