Свет1717

Сваякі пасажыраў MH17 падалі ў суд на Стралкова-Гіркіна на 1 млрд даляраў

Самалёт MH-17 быў збіты над Данецкам год таму, 17 ліпеня 2014 г.

Сваякі 18 пасажыраў самалёта Malaysia Airlines, пацярпелага ў ліпені мінулага года крушэнне ў зоне ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны, падалі ў амерыканскі суд пазоў супраць аднаго з былых лідараў прыхільнікаў самаабвешчаных рэспублік Данбаса Ігара Гіркіна, больш вядомага як Стралкоў.

Заяўнікі сцвярджаюць, што «Боінг» быў памылкова збіты з зямлі падчас вайсковай аперацыі прыхільнікаў самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі». На думку пазоўнікаў, Гіркін, які называў сябе «міністрам абароны ДНР», кіраваў усімі такімі аперацыямі, і таму нясе прамую адказнасць за тое, што здарылася — незалежна ад таго, ці быў самалёт збіты па яго непасрэдным загадзе ці не.

У пазоўнай заяве таксама гаворыцца, што Гіркін нібыта каардынаваў свае дзеянні з Масквой, а яго падначаленыя з узброеных фарміраванняў самаабвешчанай ДНР пасля падзення лайнера займаліся марадзёрствам, выкраўшы многія асабістыя рэчы загінулых пасажыраў. Сам Стралкоў-Гіркіна выстаўленыя ў яго адрас абвінавачванні пакуль не пракаментаваў.

У якасці суадказніка выступае авіякампанія Malaysia Airlines, якой належаў самалёт. Пазоўнікі лічаць, што прадстаўнікі кампаніі таксама нясуць адказнасць за гібель людзей, бо дапусцілі халатнасць пры планаванні курса самалёта, праклаўшы маршрут праз зону актыўных ваенных дзеянняў.

У пазоўнай заяве не ўдакладняецца сума кампенсацыі, якую патрабуюць пазоўнікі. Пры гэтым іх адвакат заявіў брытанскай газеце Daily Telegraph, што гаворка ідзе амаль пра мільярд даляраў.

Пазоў пададзены ў Федэральны суд Паўночнай акругі штата Ілінойс, размешчаны ў Чыкага. На думку заяўнікаў, справа адносіцца да юрысдыкцыі амерыканскага суда, бо Malaysia Airlines працуе ў ЗША, некаторыя квіткі былі забраніраваны на тэрыторыі Злучаных Штатаў, а амерыканскае заканадаўства дазваляе разглядаць учыненыя за мяжой ваенныя злачынствы.

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць