Арганізатары Mirum Music Festival назвалі поўны лайн-ап фэсту, што пройдзе 8 жніўня ў Мірскім замку.

Хэдлайнерамі фэсту будзе адкрыццё мінулага году, ўкраінскі электра-фольк гурт Onuka, а таксама славутая грузінская джаз-спявачка Ніно Катамадзэ і яе гурт Insight са струнным квартэтам «N».

Таксама на фэсце выступяць беларусы «Нагуаль» і Šuma, літоўцы Leon Somov & Jazzu, украінцы DaKooka і Dzierzynski bitz, расійцы «Наадя» і Take the Cookies (новы праект беларускі Таццяны Гарошка, вядомай па Tanin Jazz).

Квіткі на фестываль прадаюцца праз інтэрнэт і каштуюць 335 тысяч. З Брэста, Гродна, Гомеля і Мінска будуць зладжаныя бас-туры, таксама да Міра ходзяць маршруткі і электрычкі. Незвычайнае харчаванне на фэсце забяспечыць фуд-корт, на якім наведнікаў чакаюць Draniki-on-the-go, пякарня і цукерня «Жорны», фалафелі «ележжэле» і спіральныя бульбяныя чыпсы. Пасля фэсту на ноч можна застацца ў аграсядзібах і намётавым мястэчку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?