БелТА

БелТА

Беларусь не драматызуе сітуацыю з арыентацыяй Малдовы на ЕС. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў Мінску на сустрэчы з прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімафці.

«Мы не драматызуем сітуацыю з арыентацыяй Малдовы на Еўрасаюз, з тым дакументам, які вы падпісалі з Еўрапейскім саюзам аб асацыяцыі, — сказаў беларускі лідар. — Мы гэта ўспрымаем як дадзенасць».

На думку Лукашэнкі, у любой сітуацыі варта шукаць варыянты, каб выкарыстоўваць гэтую сітуацыю для карысці дзвюх краін.

«Мы вам удзячныя, нягледзячы на тое што, можа быць, недзе ў якасці падтрымкі сваіх саюзнікаў, у якасці нейкіх абяцанняў вы і павінны былі падтрымліваць Еўрасаюз, ЗША, пры гэтым ніколі такога не было, каб гэта было супраць Беларусі. Мы гэта вельмі цэнім», — сказаў беларускі лідар.

На яго думку, гэта сведчыць аб саліднасці двухбаковых адносінаў, пра высокі ўзровень даверу. «Вы можаце быць упэўнены, што мы ніколі Малдове нічога дрэннага не рабілі і не зробiм. Мы будзем толькі развіваць наша супрацоўніцтва так, каб гэта было выгадна нашым народам», - запэўніў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?