Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы з прэм'ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ выказаўся супраць стварэння міжнароднага трыбунала наконт збітага ў ліпені мінулага года над Украінай «Боінга-777». Пра гэта паведамляе ў чацвер, 16 ліпеня, прэс-служба Крамля.

«Прэзідэнт Расіі падрабязна растлумачыў расійскую пазіцыю адносна дачаснасці і контрпрадуктыўнай ініцыятывы шэрагу краін, уключаючы Нідэрланды, па ўтварэнні міжнароднага трыбунала для крымінальнага пераследу асоб, адказных за знішчэнне малайзійскага авіялайнера», — гаворыцца ў паведамленні на сайце Крамля.

На сайце Крамля таксама паведамляецца, што расійскі прэзідэнт заклікаў для пачатку завяршыць усебаковае расследаванне катастрофы. Пуцін таксама назваў «недапушчальнымі» ўкіды розных неафіцыйных версій ў СМІ.

За стварэнне трыбунала па катастрофе малазійскага «Боінга» ва Украіне выступалі раней Аўстралія і Малайзія. Рэзалюцыю падтрымалі дэлегацыі Аўстраліі, Нідэрландаў, Бельгіі і Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?