Крушэнне малайзійскага авіялайнера «Боінг-777» ў Данецкай вобласці Украіны не можа расследавацца міжнародным трыбуналам з-за адсутнасці ўсіх неабходных для гэтага ўмоў: для стварэння трыбунала патрэбныя «генацыд і іншае», лічыць віцэ-спікер «народнай рады» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Дзяніс Пушылін.

«Адносна міжнароднага трыбунала па «Боінгу» вельмі выразна выказаліся Расія. Для стварэння міжнароднага трыбунала ёсць шэраг пэўных патрабаванняў. Адно з фактычных патрабаванняў — гэта сістэматычнасць злачынства: генацыд і іншае. Да «Боінга» гэта ніякім чынам прымацаваць не атрымліваецца», — заявіў Пушылін.

Таксама віцэ-спікер народнай рады «ДНР» адзначыў, што ўлады «народнай рэспублікі» не разглядаюць паведамленні СМІ аб выніках расследавання Нідэрландаў, у якіх гаворыцца аб датычнасьці сепаратыстаў да крушэння авіялайнера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?