Будынак аэрапорта «Мінск-1» захаваюць як гісторыка-культурную каштоўнасць. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў.

turist.by

turist.by

«Будынак аэрапорта «Мінск-1» будзе захаваны. Безумоўна, ён будзе выкарыстоўвацца інвестарам у тым ліку і ў адміністрацыйных мэтах, але ад гэтага аб'ект не страціць сваю гісторыка-культурную каштоўнасць. Магчыма, у будынку з'явіцца і музейная экспазіцыя», — сказаў Віктар Лапцеў.

Будаўніцтва шматфункцыянальнага цэнтра «Мінск-Мір» з'яўляецца адным з самых вялікіх інвестыцыйных праектаў, які рэалізуецца цяпер у горадзе. Агульная плошча забудовы складае 3 млн кв.м. На ўчастку плошчай 320 га будзе пабудавана 14 тыс. адзінак жылля, 305 тыс. кв.м адміністрацыйных плошчаў. Тут з'явіцца новы міжнародны фінансавы раён. У яго, у прыватнасці, увойдуць канферэнц-цэнтр, цэнтры для правядзення розных мерапрыемстваў і адпачынку, школы, паркі і зялёныя зоны, уключаючы гандлёва-забаўляльны цэнтр з арэнднай плошчай 120 тыс.кв.м. Адной з асноўных асаблівасцей забудовы стане парк плошчай 50 га, дзе будуць праводзіцца музычныя і творчыя фестывалі, іншыя мерапрыемствы на свежым паветры.

Закладка першага каменя ў будаўніцтва шматфункцыянальнага цэнтра «Мінск-Мір» адбудзецца ў верасні бягучага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?