У чацвер былі згуляныя першыя матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі Еўропы.

Мінскае «Дынама» згуляла ў гасцях унічыю з балгарскім «Чорным морам» — 1:1, прычым беларусы здолелі зраўняць лік (Паліцевіч, 72-я хвіліна).

А вось салгорскі «Шахцёр» дома досыць нечакана прайграў аўстрыйскаму «Вольфсбергу» — 0:1.

Матчы ў адказ пройдуць праз тыдзень.

Нагадаем, што на стадыі 1-га раўнду самаліквідавалася ў еўракубках жодзінскае «Тарпеда», якое саступіла албанскаму «Кукесі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0