Паведамяле Радыё Свабода:

Дзясяткі маладых людзей прыйшлі сёньня на Кастрычніцкую плошчу каб прыгадаць падзеі месячнай даўніны. Менавіта месяц таму супрацоўнікі міліцыі зруйнавалі намётавы лягер. Былі затрыманыя дзесяткі чалавек.

Маладыя людзі прыйшлі на плошчу, каб дакрануцца далонямі да зямлі. Яны кажуць, што такім чынам яны выказваюць салідарнасьць з тымі, хто сядзеў у турмах, хто быў зьбіты, звольнены з працы ці выключаны з вучобы. Сюды прыйшлі бацькі з маленькімі дзецьмі, дзеці таксама, гледзячы на бацькоў, дакрануліся далонямі да зямлі.

На плошчы ў час акцыі было шмат байцоў спэцназу, але ніводнага чалавека не затрымалі.

Фота ад Радыё Свабода

Фота з суполкі Жывога Часопісу «by-mob»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0