ДАІ апублікавала размяшчэнне ў Мінскай вобласці мабільных датчыкаў кантролю хуткасці 18-19 ліпеня. Пра гэта паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла» МУС Беларусі Вольга Амінава.

Прыборы ўсталююць 18 ліпеня на М3 (Мінск — Віцебск, 44-й км), М5 (Мінск — Гомель, 31-ы км), Р23 (Мінск — Мікашэвічы, 27-ы км), Р53 (Мінск — Барысаў, 38-ы км), Р65 (Дзяржынск — Заслаўе, 0-ы км), Р80 (Слабада — Радашковічы, 10-ы км), Н-8365 (Фаніпаль — Пераможнае, 3-і км).

А 19 ліпеня датчыкі размесцяць на М-3 (Мінск — Віцебск, 53-ы км), М-5 (Мінск — Гомель, 37-ы км), Р-53 (Мінск — Барысаў, 1-ы і 38-ы км), Р-65 (Дзяржынск — Заслаўе, 0-ы км), Р-80 (Слабада — Радашковічы, 10-ы км), Н-8365 (Фаніпаль — Пераможнае, 3-і км).

Акрамя таго, на асноўных магістралях краіны працуюць больш за 200 стацыянарных датчыкаў. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў выконваць устаноўленыя хуткасныя абмежаванні і берагчы сваё жыццё і здароўе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?