На Беласточчыне (Польшча), пад Гарадком на паляне Борэк 17-18 ліпеня пройдзе 26-ы фестываль беларускай музыкі «Басовішча». Напярэдадні фэсту запрацаваў афіцыйны сайт basowiszcza.com.

Хэдлайнерамі фэсту сёлета сталі Лявон Вольскі, Brutto Сяргея Міхалка і палякі Lao Che.

Фэст вернецца да традыцыйнай конкурснай праграмы, ад якой адмовіўся ў 2009 годзе. Пераможцамі адборачнага конкурсу «Басовішча» сталі Naka, By Cry, Exegutor і TonqiXod, пазней Naka адмовіліся ад удзелу.

Поўная праграма фэсту:

17 ліпеня:

17:00-19:00 — Конкурс маладых гуртоў
19:00-20:00 — Monkey Bite (BY)
20:00-21:00 — Sp Kava (BY)
21:00-22:00 — Ilo&Friends (PL)
22:00-23:00 — Akute (BY)
23:00-00:00 — Re1ikt (BY)
00:00-01:30 — Вольскі (BY)
01:30-02:30 — Folcore (BY)
02:30-04:00 — /Wiata/ Lou Badgers (PL)

18 ліпеня:

17:00-18:00 — Monroe’s Mysterious Death (PL)
18:00-19:00 — Лаўрэат Конкурсу маладых гуртоў
19:00-20:00 — Yegor Zabelov Trio (BY)
20:00-21:00 — Ostrov (PL)
21:00-22:00 — Pomidor/Off (BY)
22:00-23:30 — Brutto (BY)
23:30-01:00 — Lao Che (PL)
01:00-02:00 — Dzieciuki (BY)
02:00-06:00 — /Wiata/ Jungle Feelings (Global Diggers/Warsaw Balkan Madness)

19 ліпеня:

21:00-… — Port Mone (BY) 

Арганізатары плануюць інтэрактыўную праграму «БАСмежжа», дзе музыкі, слухачы і журналісты змогуць сустрэцца і паразмаўляць, а таксама хочуць зладзіць вялікі мастацкі праект накшталт графіці на адной са сцен у Гарадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?