Краны ў пабе. Фота: hg-media.com

Краны ў пабе. Фота: hg-media.com

Вавёрка нашкодзіла на 300 фунтаў (каля 470 даляраў) у пабе «Honeybourne Railway Club» ў мястэчку Іўсгем пад Бірмінгемам (Англія), перадае BBC.

Ахоўнік думаў, што ў памяшканне ўварваўся нейкі злодзей: падлога была залітая півам і ўсыпаная шклом бітых бутэлек ды раскіданымі грашыма. Але раптоўна з каробкі чыпсаў вылезла п’яная вавёрка.

Падобна, што вавёрка забегла ў бар і адчыніла (выпадкова ці наўмысна) кран з півам «Caffrey's». Мяркуючы па паводзінах вавёркі, яе павольных і няўпэўненых рухах, гэтае піва яна пакаштавала.

«Я ніколі не бачыў п'яную вавёрку раней, — кажа ахоўнік. — Яна была ўшчэнт п’яная і выглядала так сабе, трэба сказаць».

Ахоўнік злавіў вавёрку ў сметніцу і выпусціў у вакно.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?