Станам вадаёма ў раёне вуліцы Купрэвіча ўсур'ёз заклапочаны адзін з актыўных мінчукоў Аляксандр Зіхманчук. 

Паміж вуліцай Купрэвіча і дзіцячым садам №47 па вуліцы Ф. Скарыны ў раёне ПВТ размясціўся невялікі, для многіх зусім непрыкметны вадаём. Паступова ён прыйшоў у запусценне і стаў больш нагадваць звалку смецця. чым частку экасістэмы горада. Аляксандр Зіхманчук выступіў з ініцыятывай прадухіліць далейшае забруджванне вадаёма, а таксама заклікае ўсіх неабыякавых мінчукоў дапамагчы яму прывесці месца ў належны стан.

Як тлумачыць Аляксандр, звалка ў першую чаргу прыцягвае дзяцей і можа быць для іх вельмі небяспечнай. Акрамя таго, вадаём аказаўся ўлюбёным прытулкам для качыных сямействаў — тут яны спакойна гняздуюцца і выводзяць качанят. Па падліках маладога чалавека, у вадаёме адначасова жывуць каля 50 асобін. Аляксандр звяртаецца да іншых актывістаў, а таксама да сталічных камунальніка і арганізацый, якія размясціліся ў ПВТ з просьбай дапамагчы прывесці ў парадак мясцовы вадаём.

Для ачысткі вадаёма малады чалавек мае намер арганізаваць транспарт для вывазу смецця, распрацаваць план добраўпарадкавання вадаёма і затым узгадніць яго з раённай адміністрацыяй. Аднак дапамога патрэбная Аляксандру яшчэ і ў фінансавай частцы: неабходныя сродкі на акультурванне тэрыторыі, устаноўку лавачак і ландшафтнае ўладкаванне.

Аляксандр упэўнены, што тутэйшы вадаём можа стаць выдатнай зонай адпачынку для мясцовых жыхароў, таму асабліва спадзяецца на дапамогу з боку ўруччан. Падтрымаць ініцыятыву Аляксандра можна, прагаласаваўшы за яе тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?