Ноччу 22 лютага ў Лоеве (Гомельская вобласць) сабака байцоўскай пароды бульмастыф загрыз жанчыну, 1943 года нараджэння. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў пракуратуры Лоеўскага раёна, якая праводзіць праверку па гэтым факце.

Паводле слоў старшага памочніка пракурора Андрэя Лявончыка, сабака належыў сыну загінулай, індывідуальнаму прадпрымальніку, які трымаў яе для аховы тавараў. «У той дзень сын рыхтаваўся да нейкай паездкі, таму сабаку адвёў да маці. Паміж трыма і чатырма гадзінамі ночы суседзі чулі крыкі пенсіянеркі. Калі раніцай прыехаў сын, бульмастыф сядзеў каля жанчыны ў верандзе, зачыненай знутры», — пракаменціраваў А.Лявончык.

Паводле слоў памочніка пракурора, прычына смерці пакуль дакладна не ўстаноўлена. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына памерла ад цялесных пашкоджанняў або болевага шоку.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0