Мікалай Улаховіч стаў апошнім ахвотным пайсці ў прэзідэнты. Ён паспеў зайсці ў ЦВК за 14 хвілін да дэдлайна.
Гэта старшыня Беларускай патрыятычнай партыі, вярхоўны атаман «Беларускае казацтва». У ініцыятыўнай групе Улаховіча больш за 1000 чалавек.
фота Сяргея Гудзіліна
Улаховіч адказаў на некалькі пытанняў «Нашай Нівы».
«Наша Ніва»: Чаму вы не абвяшчалі пра свае амбіцыі раней?
Мікалай Улаховіч: У нас гэта называецца не амбіцыі, а важная і патрэбная працы.
«НН»: Вы лічыце сябе апазіцыйным да Аляксандра Лукашэнкі?
МУ: Мы абодва патрыёты. Я не выступаю супраць Лукашэнкі. Я выступаю за патрыётаў. Тых, якія будуць падтрымліваць у перадвыбарнай кампаніі і яго.
* * *