Вядучага звольнілі з радыё Unistar за прачытаныя ў эфіры навіны БелаПАН
Вядучага радыёстанцыі Unistar Сяргея Грудніцкага звольнілі за выкарыстанне ў выпуску навінаў паведамленняў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.
«Супрацоўніцтва з радыё «Юністар» з падачы Мінінфарма на гэтым сканчаецца. Нагодай сталі дзве белапанаўскія навіны ў эфіры (цалкам, дарэчы, бяскрыўдныя). Але для іх, як вядома, важна не толькі ШТО, але і АДКУЛЬ», — напісаў Сяргей Грудніцкі на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары