У Беларусі ствараецца нацыянальны гарант па выплаце мытных пошлін. Гэта прадугледжана ўказам № 325 «Аб нацыянальным гаранце забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 ліпеня.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, прадугледжваецца развіццё сістэмы паручыцельства як спосабу забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза шляхам стварэння ў Беларусі інстытута нацыянальнага гаранта. Нацыянальным гарантам можа быць ва ўстаноўленым парадку прызнаная любая юрыдычная асоба, якая з'яўляецца паручыцелем перад мытнымі органамі і адпавядае крытэрыям, што ўстаноўленыя гэтым указам.

Нацыянальны гарант будзе браць удзел у функцыянаванні стваранай на мытнай тэрыторыі ЕАЭС адзінай гарантыйнай сістэмы забеспячэння выплаты мытных пошлін і падаткаў.

Удакладняецца, што стварэнне нацыянальнага гаранта не выключае прымяненне і развіццё ва ўмовах свабоднай канкурэнцыі ўсіх існуючых у ЕАЭС спосабаў забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў, у тым ліку вызначаных Мытнай канвенцыяй ААН ад 14 лістапада 1975 года «Аб міжнароднай перавозцы грузаў з прымяненнем кніжкі міжнародных дарожных перавозак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?