Версія, што Боінг 777 над Данбасам збілі сістэмай «Бук» з'яўляецца самай даставернай, аднак разглядаюцца і іншыя сцэнары. Пра гэта ў інтэрв'ю BBC заявіў пракурор Нідэрландаў Фрэд Вестэрбеке, які ўзначальвае расследаванне.

«Гэта не адзіная праўдападобная версія (пра тое, што Боінг збіў «Бук»), Але гэта самая даставерная версія нашага расследавання. Пры гэтым мы па-ранейшаму разглядаем і іншыя сцэнары. Адзін з іх гэта тое, што ракета «Бук» была запушчана з іншага раёна, іншага месца. Таксама мы вывучаем тэхнічную магчымасць версіі, што самалёт мог быць збіты ракетай класа «паветра-паветра». Гэта неабходна для таго, каб пры правядзенні судовых слуханняў мы маглі паказаць, што іншыя версіі несур'ёзныя», — заявіў Вестэрбеке.

Пракурор таксама сказаў, што расследаванне яшчэ не дайшло да этапу, калі з'яўляюцца пэўныя падазраваныя. «Вядома, ёсць кола людзей, якія нас цікавяць, але цяперашні этап расследавання пакуль не дазваляе паказваць на канкрэтных падазраваных», - адзначыў ён.

«Я вельмі спадзяюся, што да канца года мы дасягнем дастатковых вынікаў, каб расказаць пра тое, што стала прычынай трагедыі і, магчыма, нам удасца ўказаць на тых, хто нясе за гэта адказнасць», — дадаў Вестэрбеке.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0