На «Варшаўскім мосце» — памежным пераходзе ў Брэсце — летам бывае навала транспарту, нагадваюць мытнікі. У той жа час на памежным пераходзе «Пясчатка», як правіла, чэргаў не бывае.

Пра гэта карэспандэнту БелТА расказалі ў Брэсцкай мытні.

З красавіка пункт пропуску «Пясчатка» змяніў статус з міждзяржаўнага на міжнародны. Гэта значыць, што зараз дзяржаўную мяжу тут можа перасекчы грамадзянін любой дзяржавы, а не толькі беларус ці паляк, як гэта было раней. Акрамя таго, тут праводзіцца мытнае афармленне як легкавых аўтамабіляў, так і аўтобусаў, і грузавікоў з поўнай масай да 7,5 т з таварам, які не падлягае фітасанітарнаму і ветэрынарнаму кантролю.

Пясчатка знаходзіцца на дарозе Брэст (за 50 км) — Высокае — Бельск — Беласток (80 км). Тут бярэ свой пачатак 200-кіламетровая аўтамагістраль вакол нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0