Паводле дадзеных Белстата, у пачатку года ва ўсіх гаспадарках краіны налічвалася 2,92 мільёна свіней.

Абсалютная большасць з іх, каля 84%, знаходзіцца ў сельскагаспадарчых арганізацыях (калгасах). Яшчэ каля 15% — у прыватных гаспадаках насельніцтва. Рэшта, менш за 1%, у фермераў.

Праз свіную чуму пагалоўе скацілася на пасляваенны ўзровень. Напрыклад, у 1961 годзе ў гаспадарках было 3,16 мільёна свіней.

Цяпер пагалоўе пачынае аднаўляцца. За першае паўгоддзе 2015 года колькасць свіней пераваліла за 3 мільёны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?