Пяцігадовая дзяўчынка, якая выпала з акна трэцяга паверха ў горадзе Каларада-Спрынгс у ЗША, пазбегла сур'ёзных траўмаў і, магчыма, нават смерці дзякуючы мяккай цаццы, заявілі ў мясцовай паліцыі.
Інцыдэнт адбыўся ў чацвер. Дзяўчынка выпала з акна, калі гуляла ў сябе ў пакоі, але не выпусціла з рук цацку - «Міньён» з мультфільма «Брыдкі я».
На думку паліцыі, дзяўчынка прызямлілася на цацку, што змякчыла ўдар. Адзінай траўмай, якую яна атрымала, быў пералом рукі.
Па сюжэце франшызы «Брыдкі я», мін'ёны — маленькія істоты, якія дапамагаюць злачынцам. У чэрвені ў пракат выйшаў фільм «Міньён», які прадстаўляем сабой прыквел «Брыдкі я».