Тэндар на мадэрнізацыю сайта Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта размясціла Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Арыенціровачны кошт работ - 140 000 000 рублёў.

Тэрмін на распрацоўку і запуск новай версіі сайта даецца невялікі, згодна з умовамі тэндару яна павінна быць гатовая да 5 кастрычніка 2015, г.зн. распрацоўшчыкі павінны паспець да пачатку галасавання на выбарах прэзідэнта. Аплата работ па мадэрнізацыі будзе ажыццёўлена са сродкаў абласнога бюджэту.

Для сайта павінен быць распрацаваны новы мастацкі стыль, мадыфікаваны існуючыя модулі і распрацаваны новыя, акрамя таго ён павінен быць прыведзены ў адпаведнасці са стандартам СТБ 2105-2012.

З новых функцый і сэрвісаў патрабуецца рэалізаваць раздзел актуальных навін на галоўнай старонцы з магчымасцю пераключэння па тэмах «з анімацыйнымі эфектамі», таксама ў сайта аблвыканкама, нарэшце, павінна з'явіцца версія, адаптаваная для прагляду з мабільных прылад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?