19 ліпеня з раніцы на Зялёным мосце працуюць рабочыя. Распачаты працы па дэмантажы савецкіх скульптур.

Спецыялісты неаднаразова канстатавалі, што скульптуры знаходзяцца ў аварыйным стане і ўяўляюць небяспеку для мінакоў. Высновы найноўшай экспертызы спецыялістаў Віленскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Гедыміна паказалі, што за апошнія 6 гадоў расколіны павялічыліся, і працэс паскорыўся.

Нестабільныя часткі скульптур у любы момант могуць зваліцца на мінакоў або на набярэжную ракі. Па словах экспертаў, калі будуць марудзіць, то ў будучыні з-за аварыйнага стану скульптуры складана будзе дэмантаваць.

Дэпартамент культурнай спадчыны дазволіў мэрыі часова зняць скульптуры, каб іх можна было адрэстаўраваць, аднак з спісу культурных каштоўнасцяў іх не выкраслілі.

Толькі калі іх выкрасляць са спісу, скульптуры можна будзе не вяртаць на ранейшае месца. Пытанне рэстаўрацыі скульптур мэрыя будзе вырашаць пазней.

Чатыры скульптуры — рабочых, сялян, студэнтаў і вайскоўцаў — з'явіліся на мосце ў 1952 годзе. Крытыкі лічаць гэтыя скульптуры часткай савецкай прапаганды. На іх думку, скульптуры раняць людзей, якія змагаліся за вызваленне Літвы. Тыя, хто выступае ў абарону скульптур, называюць іх часткай гісторыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?