Беларускія тэнісісты перамаглі ў матчы Кубка Дэвіса другога раўнду 2-й Еўра-Афрыканскай групы супернікаў з Турцыі з агульным лікам 3:2 і выйшлі ў наступны этап турніру.

Вырашальным у супрацьстаянні турэцкіх і беларускіх тэнісістаў стала пятая сустрэча, у якой наймацнейшага вызначалі Кім Ількел і Ягор Герасімаў. Наш суайчыннік змог атрымаць перамогу ў чатырох партыях - 3:1 (6:2, 7:6, 3:6, 7:6).

У верасні зборная Беларусі сустрэнецца з супернікамі з Партугаліі, якія апынуліся мацней за фінскую каманду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?