Падчас спаборніцтваў па серфінгу ў ПАР, што трансляваліся ў прамым эфіры, на аўстралійскага спартсмена напала акула.
Мік Фэнінг удзельнічаў у спаборніцтвах, якія праводзіліся Міжнароднай лігай серфераў. Акула напала на спартсмена ззаду, паведамляе netwerk24.com.
Паводле яго слоў, яму ўдалося прыкрыцца ад нападу дошкай, а потым ён ударыў акулу ў спіну, пасля чаго тая паплыла назад.
Фэнінг не пацярпеў, а спаборніцтвы былі прыпыненыя да канца дня.