Алег Вікенц'евіч Луцэвіч. Графік. Сябра Саюза мастакоў СССР. Нарадзіўся ў 1924, Беларусь.

Перад пачаткам ІІ Сусветнай вайны жыў у Пухавічах. Там застаўся ў акупацыі. Працаваў, наладжваў сувязі з падполлем і партызанамі. Увесну 1943 году пайшоў у партызанскі атрад, які дзейнічаў у навакольных лясах. Да вызвалення Беларусі змагаўся з акупантамі, удзельнічаў у засадах, падрывах чыгункі, мастоў, хадзіў у выведку, паведамляецца ў фэйсбуку Адама Глобуса.

Па вайне, з ліпеня 1944 быў адным з першых супрацоўнікаў музея Вялікай Айчыннай Вайны.

Працуючы настаўнікам у Мастацкай вучэльні імя Глебава, стварыў вакол сабе кола вучняў, фанатычна аддадзеных мастацтву, людзей апантаных ідэяй служэння мастацтву. Меў надзвычайны дар захапіць ідэяў аб'емнага бачання і малявання, стварэння трохмернага малюнку. Шмат для каго з вучняў быў не проста настаўнікам, але духоўным гуру. 

Любіў жыццё, жанчын, Беларусь…

Развітанне з мастаком і настаўнікам заўтра (панядзелак) па адрасе: Даўгінаўскі тракт 160А, с 12.00 да 13.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0