Падчас першай аперацыі. Тут і ніжэй фота: xxcb.cn

Падчас першай аперацыі. Тут і ніжэй фота: xxcb.cn

Хірургі Шпіталя Сіньхуа ў горадзе Чанша (Кітай) правялі незвычайную аперацыю: рабочаму прышылі адрэзаную падчас няшчаснага выпадку ручыцу да нагі, перадае The Telegraph.

Рабочаму па прозвішчы Чжоў адрэзала ручыцу лязом станка на заводзе. Пашкоджанні былі сур’ёзным, а часу было мала: калі б да рукі не паступала кроў, тканкі пачалі б адміраць ужо праз некалькі гадзін.

Прышыць руку адразу па інцыдэнце было немагчыма: адсечаным нервам і сухажыллям патрэбны быў час, каб загаіцца.

Каб пазбегнуць незваротных працэсаў у адрэзанай ручыцы, хірургі «падключылі» яе да шчыкалаткі Чжоў. Пацыент пратрываў яшчэ месяц з прышытай да нагі ручыцай. Затым ручыцу прышылі да рукі — складаная аперацыя доўжылася 10 гадзін. Фота не для слабых нерваў тут.

Рэнтген пасля таго, як ручніца была прышытая «на месца»

Рэнтген пасля таго, як ручніца была прышытая «на месца»

Чжоў ужо можа рухаць пальцамі, але яму спатрэбіцца яшчэ доўгая рэабілітацыя перад тым, як ён зможа зноў паўнавартасна ўжываць руку.

Падобную аперацыю кітайскія хірургі ўжо паспяхова праводзілі ў 2013 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?