hurriyet.com.tr
Колькасць загінулых у выніку выбуху ў турэцкім горадзе Суруч на мяжы з Сірыяй вырасла да 27 чалавек.
Раненні ў выніку інцыдэнту атрымалі каля 100 чалавек. Улады не выключаюць, што колькасць ахвяр працягне расці.
Выбух прагрымеў у садзе гарадскога культурнага цэнтра, дзе знаходзіліся дэлегаты моладзевых арганізацый. Пасля выбуху пачаўся пажар.
Суруч знаходзіцца непадалёк ад сірыйскага горада Кабані, які ў апошнія месяцы стаў цэнтрам жорсткіх сутыкненняў баевікоў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» і курдскіх войскаў.