kommersant.ru

kommersant.ru

Зніжэнне курсу расійскага рубля працягнецца ў другой палове 2015 года, гаворыцца ў дакладзе цэнтра макраэканамічных даследаванняў Сбербанка.

Аналітыкі Сбербанка назвалі чатыры фактары, якія патэнцыйна могуць адбіцца на расійскай эканоміцы.

У першую чаргу — грэчаскі крызіс, на другім месцы — крызіс на кітайскім фондавым рынку. На трэцім — выхад Ірана на сусветны рынак нафты. І на чацвёртым — магчымае павышэнне ключавой стаўкі федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША.

На думку аналітыкаў, сітуацыя на кітайскім фондавым рынку можа негатыўна адбіцца на сусветным попыце на сыравіну і металы, выхад Ірана на сусветны рынак нафты — на цэнах на нафту. Пры гэтым у Сбербанку адзначылі, што «прамы эфект Грэцыі для Расіі вельмі малы, але нельга выключаць новыя рызыкі».

«У выніку, негатыўны ўплыў зводзіцца да зніжэння коштаў на сыравіну, невялікім паскарэнні адтоку капіталу і дадатковым зніжэнні курсу рубля», — заключылі эксперты. Аднак, на думку Сбербанка, уплыў пералічаных фактараў будзе больш мяккім з-за ізаляванасці расійскай эканомікі ад сусветных рынкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?