Сябры, запрашаем у Лучай на незабыўнае свята! 25 ліпеня — адпуст і фэст у гонар святой Ганны.

Касцёл св. Тадэвуша ў Лучаі

Касцёл св. Тадэвуша ў Лучаі

Праграма:

15:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. Споведзь.
16:00 — урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі з Магілёва.
18:00 — асвячэнне аўтатранспарту праз заступніцтва святога Крыштафа (апекуна кіроўцаў і пілігрымаў).
18:20 — святочны канцэрт з выдатнымі артыстамі і добрай музыкай. Падчас свята таксама будзе магчымасць падсілкавацца і паўдзельнічаць у забавах.
22:30 — фаер-шоў і феерверк.

Запрашаем разам добра адпачыць духоўна і фізічна! Варта запланаваць гэты дзень для Лучая! Чакаем Вас!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0