У Аляксандраўскім сквэры будуць сьпілаваныя 17 дрэваў. Усе яны былі пасаджаныя яшчэ да вайны. Апошняе іх дасьледаваньне паказала, што яны зь вялікай верагоднасьцю могуць паваліцца самі. На месцы старых дрэваў пасадзяць саджанцы, — паведамляе агенцтва «Мінск‑навіны».

Плянуецца, што людзі зь піламі прыйдуць на Панікоўку ў сакавіку. Раней сквэр насупраць рэзыдэнцыі прэзыдэнта ўжо быў заўважна прарэджаны падчас папярэдніх работ па добраўпарадкаваньні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0