Ад імя Мікалая Статкевіча аргкамітэт ініцыятыўнай групы па вылучэнні гэтага палітвязня кандыдатам у прэзідэнты Беларусі падзякаваў кожнаму з 1700 чалавек, хто знайшоў у сабе мужнасць далучыцца да кампаніі «Без вызвалення кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалая Статкевіча і ўсіх беларускіх палітвязняў і поўнага аднаўлення іх у правах ніякія выбары ў Беларусі не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі».

«Ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму вы такім чынам прадэманстравалі салідарнасць з Мікалаем Статкевічам, Ігарам Аліневічам, Мікалаем Дзядком, Яўгенам Васьковічам, Арцёмам Пракапенкам і Юрыем Рубцовым, праваабаронцамі Андрэем Бандарэнка і Міхаілам Жамчужным, — гаворыцца ў звароце. — Ваш учынак мае самыя станоўчыя наступствы для будучыні беларускага народа, які атрымаў урок і прыклад мужнасці, грамадзянскай адказнасці і салідарнасці з барацьбітамі за свабоду ў Беларусі».

«Асаблівую моц нашым супольным дзеянням надае тое, што ў ініцыятыўную групу ўвайшлі дзясяткі прадстаўнікоў беларускай творчай і навуковай эліты. Гэтая кансалідацыя, а таксама падтрымка Мікалая Статкевіча шырокай кааліцыяй палітычных партый і грамадскіх рухаў натхняе нас на далейшую барацьбу», — гаворыцца ў звароце.

Адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў звароце называюць незаконнай. Цэнтрвыбаркам Ярмошынай у звароце называюць «вясёлым балаганчыкам».

«Гэта чарговая спроба даць перавагу галоўнаму клоўну выбарчага фарсу», — пішуць у звароце.

Ініцыятыўная група звернецца ў Вярхоўны суд са скаргай на незаконныя дзеянні чыноўнікаў з ЦВК, але гатовая да адмоўнага рашэння, бо «незалежных [судовых] структур ў нашай краіне няма».

Ініцыятары абяцаюць працягваюць дзейнасць да поўнага вызвалення палітвязняў і заклікаюць далучацца праз сайт 

[email protected], ці [email protected], ці [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0