Akira Yamaoka Band выступіць у мінскім клубе Re:Public 19 лістапада. Аўтар музыкі да гульняў і кінаадаптацый «Silent Hill» можа прадэманстраваць слухачам і хард-рок, і трып-хоп.

Разам з кампазітарам і мультыінструменталістам Акірам Ямаокам ў Мінску выступіць жывы гурт, у тым ліку спявачка Мэры Элізабэт МакГлін, чый голас чулі гульцы і гледачы «Сайлент Хіла».

Квіткі на канцэрт ужо з’явіліся ў продажы ў інтэрнэце па цане ад 400 тысяч.

Сцвярджаецца, што выступ мае ўразіць не толькі фанатаў відэагульняў, але і ўсіх аматараў эксперыментальнай музыкі.

***

Акіра Ямаока пачаў працаваць штатным кампазітарам у распрацоўшчыкаў відэагульняў Konami ў 1993 годзе, пісаў музыку для практычна ўсіх гульняў серыі Silent Hill (з трэцяй часткі стаў прадзюсарам серыі), а таксама да некаторых іншых гульняў кампаніі, быў кампазітарам абедзвюх экранізацый. Яго музыка набыла папулярнасць па-за межамі асяроддзя фанатаў «Сайлент Хіла».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?