Выява: Jean-Baptiste Alayrac et al. via arXiv.org

Выява: Jean-Baptiste Alayrac et al. via arXiv.org

Французскія даследчыкі стварылі праграму аналізу відэаінструкцый у інтэрнэце і апісалі яе на arXiv.org, распавядае N+1.

Праграма праглядае шэраг відэаролікаў на зададзеную тэму і складае пакрокавы план выканання задачы з ілюстрацыяй да кожнага кроку.

Алгарытм праверылі на 30 відэа пра тое, як памяняць кола, і 27 відэа пра сардэчна-лёгачную рэанімацыю. У першым выпадку праграма правільна зразумела 90% неабходных крокаў, у другім — толькі 67%.

У кожным выпадку ілюстрацыі пад крокі падбіраліся карэктна. Прычым розныя апісанні дзеянняў (напрыклад, «падыміце машыну» і «прыпадыміце аўтамабіль» у розных роліках) складваліся ў адзін крок-этап разам з усімі ілюстрацыямі, звязанымі менавіта з гэтым крокам.

Гэта першы выпадак паспяховага стварэння інструкцыі з ілюстрацыямі метадам машыннага навучання. Раней атрымлівалася ці толькі падабраць выявы пад гатовы алгарытм, ці толькі разбіць відэа на лагічныя адрэзкі. Распрацоўка можа дапамагчы вучыць робатаў пэўным аперацыям, у якіх яны могуць дапамагаць чалавеку — напрыклад, навучаць робата-кухара новым стравам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?