Анімацыйная студыя Pixar апублікавала першы трэйлер свайго новага фільма «Добры дыназаўр». Відэа з'явілася ў аўторак, 21 ліпеня, на афіцыйным канале YouTube.

Паводле задумы карціны, дыназаўры зусім не вымерлі, а працягнулі існаваць на Зямлі. А галоўным персанажам з'яўляецца апатазаўр Арла, які збягае з дома і сустракае чалавечае дзіцяня Спота. З ім яны адразу пачынаюць сябраваць і адпраўляюцца ў далёкае падарожжа.

Сусветная прэм'ера мультфільма запланаваная на 25 лістапада 2015 года.

Pixar Animation Studios — амерыканская кінастудыя, заснаваная ў 1979 годзе рэжысёрам Джорджам Лукасам. Цяпер яна належыць кампаніі Walt Disney Pictures.

Кампанія вядомая дзякуючы сваім мультыплікацыйным фільмам, а таксама яна з'яўляецца распрацоўшчыкам перадавых рашэнняў у галіне трохмернай камп'ютарнай графікі.

Апошні іх мультфільм — «Галаваломка» (Inside Out).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?