Недахват цукру. У Вільні ізноў даецца ў знакі «цукровы» голад. Колькі ўжо дзён, як трудна дастаць гэтага прысмаку ў крамах. А па чыгунцы чуць не кожны дзень цукар у Вільню прывозяць.
«НН». №27. 1915.
Беларуская мова стае мовай багатых. «Бізнэсоўцы зразумелі: як толькі беларускамоўны брэнд – адразу прыбытак. Таму што людзям у вочы кідаецца. Ідзе расейскамоўная балбатня на БТ. Паўза, і пачынаецца рэклама «Самсунга», «Снежкі», ці «Рэно», на добрай беларускай мове, прыгожымі галасамі. Спажывец адразу прачынаецца, запамінае, ідзе і купляе», - кажа старшыня ТБМ Алег Трусаў.
«НН». №27. 2005.