«Урокі самай крывавай за гісторыю чалавецтва вайны за 70 гадоў пачынаюць забывацца. Паведамленні пра ваенныя канфлікты, тэракты, лакальныя войны ўсё часцей гучаць у штодзённых навінах, і вяртанне халоднай вайны становіцца ўсё больш яўным», — заявіў выканаўца абавязкаў дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 22 ліпеня ў Мінску на 7-м пленуме ДТСААФ СНД. 

Паводле яго слоў, у ахвяру геапалітычным інтарэсам звышдзяржаў прыносяцца стабільнасць і дабрабыт вялікіх рэгіёнаў планеты. 

«Кіраўніцтва нашай краіны з асаблівай увагай ставіцца да змен у свеце, прымае эфектыўныя меры па процідзеянні выклікам і пагрозам, якія пастаянна ўзнікаюць», — сказаў Зась. 

Ён адзначыў, што канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Беларусі, «пабудаваная на абарончай стратэгіі, выразна і ясна вызначае алгарытм дзеянняў у самых складаных умовах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?