Выява: Raghavan et al.

Выява: Raghavan et al.

Новыя даследаванні геномаў сучасных і старажытных жыхароў Амерыкі, Сібіры і Акіяніі пацвердзілі засяленне кантынента нашымі продкамі праз Берынгаў праліў 23 тысячы год таму. Артыкул выйдзе ў часопісе Science 24 ліпеня, сцісла пра яго распавядае Daily Mail.

Людзі прайшлі праз Берынгаў праліў па «сухапутным мосце», што ўтварыўся ў час апошняга ледавіковага перыяду. Пры гэтым пераход адбываўся не хвалямі, а за кароткі адрэзак часу.

Але пасля пераходу праз Берангаў праліў не пазней за 23 тысячы год таму чалавек спыніўся. Каля 8 тысяч год продкі сучасных індзейцаў правялі ў Берынгіі — вобласці на тэрыторыі сучасных Чукоткі і Аляскі, а таксама цяперашняга праліву.

Толькі пасля таго, як лёд адтаяў каля 13 тысяч год таму чалавек рушыў на поўдзень Амерыкі — і засвойваў кантынент з вельмі высокай хуткасцю. У гэты час вандроўнікі падзяліліся на дзве галіны-народнасці, што далі пачатак мноству народаў Амерыкі. І толькі 5,5 тысяч год таму адбылася яшчэ адна міграцыя — эскімосы і інуіты засялілі арктычныя тэрыторыі Паўночнай Амерыкі.

«Яшчэ ёсць няпэўнасць у датах міграцыі і падзялення на паўночныя і паўднёвыя амерыканскія папуляцыі, — кажа суаўтар даследавання, прафесар Юн Сон з Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі (ЗША). — Але як толькі мы атрымаем больш старажытных паслядоўнасцей геномаў, мы зможам назваць дакладны час міграцый».

Даследаванне паказала, што ні еўрапейцы, ні паленізійцы не зрабілі ўнёсак у генетычную спадчыну карэнных амерыканцаў. Адрозненні між народамі Амерыкі, кажуць даследчыкі, ёсць пераважна вынікам выключна самастойнага развіцця чалавека, а не змяшэння з іншымі групамі народаў. «Чужыя» гены імаверна дасталіся хіба алеутам, якія жывуць на самай поўначы Амерыкі, праз іх кантакты з аўстрала-меланезійскім і сібірскім чалавекам. Затым ад алеутаў «чужыя» гены распаўсюдзіліся па абедзвюх папуляцыях карэнных амерыканцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?