На два дні польскі Беласток ператварыўся ў цэнтар беларускай культуры. Тут прайшоў 15 фэстываль беларускай песьні.
Пасьля двухгадовага перапынку фэстываль беларусакй песьні ў Польшчы вярнуўся на сцэну самай вялікай канцэртнай залі Беластоку. Дзясяткі самадзейных калектываў і больш за тысячу гледачоў пацьвердзілі высокую цікавасьць жыхароў Польшчы да беларускай культуры.
Узнаўленьне конкурсу такога маштабу сталася магчымым дзякуючы супрацоўніцтву Беларусі й Польшчы. Міністэрствы культуры супольна працвалі над праграмай фэстывалю. А міністэрствы замежных спраў здолелі дамовіцца пра выдачу бясплатных візаў для творчых калектываў абедзьвюх краін.
Ужо налета гэта дазволіць фэстывалю беларускай песьні ў Беластоку стаць міжнародным. У ім возьмуць удзел ня толькі беларусы з Польшчы, але й зь іншых краін‑суседак.